Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідрафо́бнасць

(ад гідра- + гр. phobos = страх)

няздольнасць некаторых рэчываў, матэрыялаў змочвацца вадой (напр. парафінаў, тлушчаў, некаторых пластмас).

гідрафо́н

(ад гідра- + -фон)

прыбор для прыёму гукавых хваль, якія ўзнікаюць і распаўсюджваюцца ў вадзе.

гідрафо́рмінг

(ад гідра- + англ. forming = фармаванне)

адзін з відаў рыформінгу 1.

гідрафта́льм

(ад гідра- + гр. ophthalmos = вока)

павелічэнне вочнага яблыка ў выніку павышэння ўнутрывочнага ціску пры прыроджанай глаўкоме.

гідрахары́я

(ад гідра- + -харыя)

распаўсюджванне насення і пладоў раслін воднымі цячэннямі; характэрна для многіх балотных і водных раслін, водарасцяў і некаторых грыбоў.

гідрахі́мія

(ад гідра- + хімія)

навука аб хімічным складзе водаў, якія ўтвараюць гідрасферу, і метадах іх даследавання.

гідрахіно́н

(ад гідра- + хінон)

арганічнае злучэнне класа фенолаў, бясколерны крышталічны прадукт, які выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, сінтэзе арганічных фарбавальнікаў і інш.

гідрахне́лы

(н.-лац. hydrachnellae)

надсямейства акарыформных кляшчоў, якія пашыраны ўсюды ў прэсных вадаёмах.

гідрахо́ры

(ад гідра- + гр. choreo = распаўсюджваюся)

расліны, насенне і плады якіх распаўсюджваюцца вадой.

гідрацыкло́н

(ад гідра- + цыклон)

апарат для раздзялення ў водным асяроддзі часцінак рознай масы.