Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідратрапі́зм

(ад гідра- + трапізм)

здольнасць растучых органаў раслін выгінацца пад уплывам нераўнамернага размеркавання вільгаці ў навакольным асяроддзі.

гідратурбі́на

(ад гідра- + турбіна)

турбіна, якая прыводзіцца ў рух сілай патоку вады; вадзяная турбіна.

гідратцэлюло́за

(ад гідраты + цэлюлоза)

структурная мадыфікацыя цэлюлозы, цвёрдае рэчыва белага колеру, з якога складаецца цэлафан.

гідра́ты

(ад гр. hydor = вада)

хімічныя злучэнні, якія змяшчаюць у сабе малекулы вады.

гідратыпі́я гідраты́пія

(ад гідра- + -тыпія)

фатаграфічны метад вырабу каляровых адбіткаў пры дапамозе водарастваральных фарбавальнікаў.

гідратэ́ка

(ад гідра- + -тэка)

шкілетны бакальчык вакол гідранта марскіх гідроідаў, у які пры раздражненні можа ўцягвацца венчык шчупальцаў.

гідратэрапі́я

(ад гідра- + тэрапія)

прымяненне вады з лячэбнай мэтай у выглядзе ваннаў, душаў, абліванняў, абціранняў; водалячэнне.

гідратэрма́льны

(ад гідра- + гр. therme = цяпло);

г-ыя радовішчы — радовішчы карысных выкапняў, якія ўтварыліся ў выніку адкладвання мінералаў з гідратэрмаў.

гідратэ́рмы

(ад гідра- + -тэрмы)

гарачыя водныя растворы ў нетрах Зямлі, якія ўтвараюцца ў працэсе застывання магмы, выдалення вады з мінералаў у час перакрышталізацыі іх і інш.

гідратэ́хніка

(ад гідра- + тэхніка)

навука аб выкарыстанні водных рэсурсаў у гаспадарцы і барацьбе са шкодным дзеяннем воднай стыхіі, а таксама галіна тэхнікі, якая займаецца ўзвядзеннем плацін, дамбаў, каналаў, вадасховішчаў і г.д.