Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідрамеханіза́цыя

(ад гідра- + механізацыя)

спосаб правядзення земляных і горных работ механізмамі, якія выкарыстоўваюць энергію напорнага воднага струменя.

гідрамеха́ніка

(ад гідра- + механіка)

раздзел механікі, які вывучае законы руху (гідрадынаміка) і раўнавагі (гідрастатыка) вадкасцей і газаў і іх узаемадзеяння з цвёрдымі целамі.

гідрамо́дуль

(ад гідра- + модуль)

1) паказчык расходу вады на адзінку плошчы за пэўны прамежак часу;

2) шчыт з выразам пэўнай формы для вымярэння сярэдніх расходаў вады ракі.

гідраму́фта

(ад гідра- + муфта)

гідраўлічны механізм, які перадае вярчальны рух; выкарыстоўваецца ў транспартных і пад’ёмных машынах.

гідрана́ўт

(ад гідра- + -наўт)

тое, што і акванаўт.

гідра́нгія

(н.-лац. hydrangea)

тое, што і гартэнзія.

гідранефро́з

(ад гідра- + гр. nephros = нырка)

захворванне нырак чалавека або жывёліны, якое характарызуецца расцяжэннем нырачных чашачак і лаханкі з наступным адміраннем тканак ныркі.

гідрані́міка

(ад гідра- + гр. onyma = імя, назва)

раздзел мовазнаўства, які вывучае гідронімы і гідранімію.

гідрані́мія

(ад гідра- + гр. onyma = імя, назва)

лінгв. сукупнасць гідронімаў.

гідра́нт

(ад гр. hydor = вада)

водаразборная калонка або кран, якія ўстанаўліваюцца на водаразборнай лініі для палівання вуліц, тушэння пажараў і інш.