Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ферашпіне́лі

(ад фера- + шпінелі)

ферыты з крышталічнай структурай мінералу шпінелі.

фераэле́ктрыкі

(ад фера- + электрык)

назва сегнетаэлектрыкаў у англамоўнай літаратуры.

фергусані́т

[ад англ. Ferguson = прозвішча амер. хіміка (1750—1774)]

мінерал, складаны вокісел ніобію, танталу, тытану, ітрыевых рэдкіх зямель цёмна-бурага або чорнага колеру.

фе́рзь

(перс. ferz = палкаводзец)

самая моцная фігура ў шахматнай гульні.

фе́рма1

(англ. farm, фр. ferme)

1) прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства на ўласнай або арандаванай зямлі;

2) дзяржаўнае або кааператыўнае прадпрыемства, занятае жывёлагадоўляй (напр. жывёлагадоўчая ф., малочная ф.).

фе́рма2

(фр. ferme)

канструкцыя са злучаных паміж сабой металічных, жалезабетонных ці драўляных брусоў (напр. ф. маста моста).

ферма́та

(іт. fermata = літар. прыпынак)

музычны знак у нотным пісьме, які становіцца над нотай, акордам або паўзай і абазначае павелічэнне іх працягласці ў залежнасці ад характару твора, намераў і густу выканаўцы.

ферментало́гія

(ад ферменты + -логія)

раздзел біяхіміі, які вывучае ферменты.

ферментапа́тыі

(ад ферменты + -патыя)

тое, што і энзімапатыі.

фермента́цыя

(лац. fermentatio = браджэнне)

біяхімічны працэс перапрацоўкі сыравіны пад уздзеяннем ферментаў (напр. ф чайных лістоў).