Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыхамана́да

(н.-лац. trichomonas, ад гр. trichoma = валасы)

прасцейшае класа жгуцікавых; паразітуе ў мочапалавых шляхах буйной рагатай жывёлы і чалавека, стрававальным тракце свіней, індыкоў, галубоў.

трыхамано́з

(ад трыхаманада)

інвазійная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца трыхаманадамі.

трыхаміцэ́ты

(н.-лац. trychomyces, ад гр. thriks, -ichos = волас + mykes, -etos = грыб)

клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне канідыямі і зіготамі, пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна паразіты; трыхаміцэтавыя грыбы.

трыхапецы́ца

(н.-лац. trichopeziza)

сумчаты грыб сям. гіяласцыфавых, які развіваецца пераважна на адмерлым лісці травяністых раслін.

трыхаптэ́ра

(н.-лац. trichoptera)

атрад насякомых; жывуць на сушы каля вады, вечарам масай кружацца над вадой каля берагоў; шыцікі.

трыхаспары́я

(ад гр. thriks, -ichos = волас + спора)

заразная грыбковая хвароба, якая паражае валасы з утварэннем на іх цвёрдых вузялкоў вузельчыкаў.

трыхастрангілёз

(ад трыхастрангіліды)

глісная хвароба траваедных жывёл і птушак, якая выклікаецца трыхастрангілідамі.

трыхастрангілі́ды

(н.-лац. trichostrongylidae)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў; жывуць у страўніку жвачных, чалавека і птушак.

трыхатамі́я

(ад гр. tricha = на тры часткі + -тамія)

падзел цэлага на тры часткі (параўн. дыхатамія).

трыхатэ́цый

(н.-лац. trichothecium)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на глебе, гнілой драўніне і іншых раслінных рэштках.