Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трансплантава́ць

(п.-лац. transplantare = перасаджваць)

ажыццяўляць трансплантацыю.

трансплантало́гія

(ад п.-лац. transplantare = перасаджваць + -логія)

раздзел медыцыны, які займаецца пытаннямі трансплантацыі.

транспланта́т

(п.-лац. transplantatus = перасаджаны)

тканка або орган, перасаджаныя ў іншы арганізм шляхам трансплантацыі.

транспланта́цыя

(п.-лац. transplantatio, ад transplantare = перасаджваць)

перасадка з наступным прыжыўленнем тканак і органаў жывёльных і раслінных арганізмаў на другое месца (аўтатрансплантацыя) або ў іншы арганізм таго ж віду (алатрансплантацыя) ці другога віду (гетэратрансплантацыя), або нават іншага роду (ксенатрансплантацыя).

транспланто́лаг

(ад п.-лац. transplantare = перасаджваць + -лаг)

спецыяліст у галіне трансплантацыі.

транспо́рт

(ад лац. transportare = перамяшчаць)

перанос сумы з адной старонкі бухгалтарскай кнігі на другую.

транссуда́т

(ад транс- + лац. sudare = сачыцца)

бедная на бялок (у адрозненне ад эксудату) вадкасць, якая прасочваецца з сасудаў у тканкі і поласці цела ў выніку парушэння крыва- і лімфазвароту; утварэнне транссудату адбываецца без запаленчай змены тканак.

транссуда́цыя

(ад транс- + лац. sudare = сачыцца)

працэс утварэння транссудату.

трансура́ны

(ад транс- + уран)

штучна атрыманыя радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў размешчаны пасля урану.

трансфака́тар

(ад транс- + фокус)

аптычнае ўстройства з некалькіх лінзаў, якое ўстанаўліваецца перад фота- або кінааб’ектывам і дазваляе змяняць фокусную адлегласць, даючы магчымасць атрымліваць адбіткі патрэбных памераў.