Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брук

(польск. bruk, ад ням. Brucke)

вымашчаная камянямі дарога, вуліца.

брукі́т

[ад англ. K. Brooke = прозвішча англ. мінералога (1771—1857)]

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў жоўтага, бурага або чорнага колеру, які з’яўляецца сыравінай для атрымання фератытану.

брульён

(фр. brouillon = літар. чарнавік)

першы накід чарцяжа або малюнка.

бру́мер

(фр. brumaire, ад brume = густая імгла)

другі месяц года (з 22—24 кастрычніка да 20—22 лістапада) паводле французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.

бруне́ра

(н.-лац. brinera)

травяністая расліна сям. бурачнікавых з аблісцелым сцяблом і блакітнымі кветкамі, пашыраная на Каўказе, у Сібіры і Іране; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

бруне́т

(фр. brunet)

мужчына з цёмнымі або чорнымі валасамі.

брунфе́льзія

(н.-лац. brunfelsia)

вечназялёная кустовая расліна сям. паслёнавых з буйнымі блакітнымі кветкамі, пашыраная ў Бразіліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

брунхо́рстыя

(н.-лац. brunchorstia)

недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на ігліцы і парастках хвойных дрэў.

брунэ́лька

(польск. brunelka, ад лац. prunella)

травяністая расліна сям. ясноткавых з прадаўгаватым чаранковым лісцем і цёмна-сінімі або фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, якая расце на незабалочаных лугах, у лясах, па берагах рэк, каля жылля; чарнагалоў.

брусане́тыя

(н.-лац. broussonetia)

дрэвавая або кустовая расліна сям. тутавых, пашыраная ва Усх. Азіі і Палінезіі; з кары асобных відаў вырабляецца папера, некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.