Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бертранды́т

(ад фр. E. Bertrand = прозвішча фр. мінералога)

мінерал класа сілікатаў, бясколерны, белы, радзей светла-ружовы і светла-жоўты са шкляным бляскам; руда берылію.

берыкао́ба

(груз. berikaoba)

грузінскі імправізаваны народны тэатр масак.

беры́л

(гр. beryllos)

мінерал класа сілікатаў жоўта-зялёнага, зеленавата-блакітнага або ружовага колеру;

празрысты б. — каштоўны камень (гл. аквамарын, ізумруд).

берылі́ды

(ад берылій)

злучэнні берылію з іншымі металамі; выкарыстоўваюцца ў авія- і ракетабудаванні, у электратэхніцы і інш.

берыліза́цыя

(ад берылій)

насычэнне берыліем паверхневага слою вырабаў са сталі і іншых сплаваў для надання ім большай цвёрдасці і вогнетрываласці.

беры́лій

(н.-лац. beryllium, ад гр. beryllos = берыл)

хімічны элемент, лёгкі светла-шэры метал.

бе́ры-бе́ры

(ад інд. beri = слабасць)

захворванне, выкліканае адсутнасцю ÿ ежы вітаміну В.

берэ́йтар

(ням. Bereiter)

1) спецыяліст, які аб’язджае коней, вучыць верхавой яздзе;

2) памочнік дрэсіроўшчыка коней у цырку.

берэ́т

(фр. béret)

круглы мужчынскі і жаночы галаўны ўбор без казырка.

бе́са

(фр. baisse)

экан. паніжэнне курсу біржавых папер.