Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каскадзёр

(фр. cascadeur)

1) выканаўца цыркавога прыёму падзення з каня (каскаду 2);

2) дублёр артыста кіно, які выконвае тэхнічна цяжкія і небяспечныя трукі (бег па стрэхах вагонаў, саскокванне на хаду з каня і г.д.).

каске́тка

(фр. casquette)

лёгкі мужчынскі галаўны ўбор з казырком і аколышкам.

касмаго́нія

(гр. kosmogonia = паходжанне свету)

раздзел астраноміі, які вывучае паходжанне і развіццё нябесных цел і іх сістэм.

касмагра́фія

(гр. kosmographia = апісанне свету)

уст. апісанне Сусвету ў кнігах; сукупнасць кароткіх звестак з астраноміі, метэаралогіі, геаграфіі і геалогіі.

касмадро́м

(ад космас + -дром)

спецыяльна абсталяваная пляцоўка для запуску касмічных караблёў.

касмакла́дыум

(н.-лац. cosmokladium)

каланіяльная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах і дыстрофных вадаёмах.

касмало́гія

(ад космас + -логія)

вучэнне пра будову і развіццё Сусвету, а таксама раздзел астраноміі, прысвечаны гэтаму вучэнню.

касмана́ўт

(ад космас + -наўт)

удзельнік палёту ў космас.

касмана́ўтыка

(ад космас + -наўтыка)

1) сукупнасць галін навукі і тэхнікі, якія забяспечваюць асваенне космасу;

2) палёты ў касмічнай прасторы.

касмапалі́т

(гр. kosmopolites = грамадзянін свету)

1) прыхільнік касмапалітызму, асоба, якая адмаўляе сваю прыналежнасць да якой-н. нацыянальнасці;

2) расліна або жывёла, якая жыве па ўсім зямным шары.