Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

касмапаліты́зм

(ад гр. kosmopolites = грамадзянін свету)

ідэалогія, якая прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.

касма́рыум

(н.-лац. cosmarium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.

касматро́н

(ад космас + -трон)

прыбор для паскарэння руху іонаў (пратонаў).

касмафі́зіка

(ад космас + фізіка)

тое, што і астрафізіка.

касмахі́мія

(ад космас + хімія)

навука, якая вывучае хімічны састаў касмічных цел і акаляючай іх прасторы, а таксама хімічныя працэсы, што працякаюць у космасе.

касмацэ́нтр

(ад космас + цэнтр)

цэнтр падрыхтоўкі і правядзення касмічных палётаў.

касметало́гія

[ад касметы(ка) + -логія]

раздзел медыцыны, які вывучае ўрачэбную і дэкаратыўную касметыку.

касме́тыка

[фр. cosmétique, ад гр. kosmetike (techne) = (майстэрства) упрыгожвання]

1) вучэнне аб сродках і метадах падтрымання здаровага стану і прыгожага выгляду скуры і валасоў чалавека (напр. лячэбная к., дэкаратыўная к.);

2) сродкі для надання свежасці і прыгажосці твару, целу (пудра, крэм, масаж і інш.).

касмі́чны

(гр. kosmikos = сусветны)

1) які адносіцца да космасу, звязаны з яго асваеннем (напр. к-ая прастора, к-ая ракета);

2) перан. велізарны, грандыёзны (к. маштаб).

касо́не

(іт. cassone)

драўляны сундук у сярэдневяковай Італіі, сценкі якога ўпрыгожваліся разьбой, жывапісам.