Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́ста

(парт. casta = род, пакаленне, ад лац. castus = чысты)

1) грамадская група людзей у некаторых краінах Усходу, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў (напр. к. жрацоў);

2) перан. замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае свае інтарэсы і адасобленасць (напр. акцёрская к.).

кастанье́ты

(ісп. castanetas, ад лац. castanea = каштан)

музычны інструмент з дзвюх драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць у час танца, надзеўшы на пальцы.

кастне́рыя

(н.-лац. kaestneria)

павук сям. лініфіідаў, які жыве ва ўвільготненых лясах.

касто́р

(гр. kastor = бабёр)

суконная тканіна з густым ворсам.

кастра́т

(лац. castratus)

асобіна мужчынскага полу, якой зрабілі кастрацыю.

кастра́цыя

(лац. castratio)

выразанне палавых залоз у жывёл і чалавека; лягчанне.

кастру́ля

(рус. кастрюля, ад ням. Kasserolle)

металічная пасудзіна для прыгатавання ежы.

кастры́раваць

(лац. castrare)

рабіць кастрацыю, лягчаць.

кастумбры́зм

(ісп. costumbrisme, ад costumbre = звычай)

кірунак у літаратуры і выяўленчым мастацтве Іспаніі і Лац. Амерыкі 19 ст., заснаваны на паказе народнага быту.

кастэ́ла

(н.-лац. hemigrammus costelo)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў вадаёмах Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.