Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кастэля́н

(лац. castellanus = які жыве ў крэпасці)

гіст. 1) саноўнік высокага рангу ў сярэдневяковай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім;

2) камендант замка.

кастэ́т

(фр. casse-tête, ад casser = разбіваць + tête = галава)

халодная зброя ў выглядзе металічнай пласціны з адтулінамі; надзяваецца на пальцы і заціскаецца ў кулак, каб узмацніць удар.

касхалва́

(ад тур. koz + ар. helvasa)

сорт халвы з грэцкіх арэхаў на мёдзе.

касцёл

(польск. kościół < чэш. kostel < ст.-в.-ням. kàstel, ад лац. castellum)

каталіцкі храм.

касцю́м

(фр. costume)

1) камплект мужчынскага адзення, які складаецца з пінжака, штаноў і часам камізэлькі, або жаночага — з жакета і спадніцы;

2) адзенне спецыяльнага прызначэння (напр. купальны к.).

касцюме́р

(фр. costumier)

работнік тэатра, які рыхтуе касцюмы да спектакля і дапамагае акцёру апранацца.

касцюмі́раваць

(фр. costumier)

апранаць у тэатральны або маскарадны касцюм.

кат1

(польск. kat)

1) асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор, мучыць на допыце;

2) перан. жорсткі мучыцель, прыгнятальнік.

кат2

(гал. kat)

1) разнавіднасць судна ў Даніі;

2) снасць для падымання якара на палубу пасля выцягвання яго з вады.

ката-

(гр. kata = зверху ўніз)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «сыходны рух», «паніжэнне».