Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ката́льпа

(англ. catalpa, ад індз. kutulpa = акрыленая галава)

лістападнае дрэва сям. бігноніевых з буйным лісцем, пашыранае ў Японіі, Кітаі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

катамара́н

(англ. catamaran, ад тамільск. kattumaran = звязаныя калоды)

1) паруснае або маторнае судна з двух карпусоў, звязаных агульнай палубай, ці з аднаго корпуса з паплаўкамі-балансірамі за бортам;

2) невялікае спартыўнае судна, катэр такой жа формы.

катамарфо́з

(ад ката- + -марфоз)

кірунак эвалюцыйнага працэсу, звязаны са зменай умоў асяроддзя і спрашчэннем агульнай будовы арганізма.

ката́мнез

(гр. katamnemoneuo = запамінаю)

інфармацыя аб хворым, якая збіраецца пасля заканчэння папярэдняга назірання.

ката́нгенс

(н.-лац. cotangens, ад лац. со = разам + tangens = датычны)

мат. адна з трыганаметрычных функцый, тангенс дадатковага вугла.

катаніза́цыя

(ад фр. coton = бавоўна)

перапрацоўка лубянога валакна (ільну, канапель і інш.) у катанін.

катані́н

(фр. cotonnine, ад coton = бавоўна)

бавоўнападобная маса, атрыманая з валокнаў ільну, канапель і інш.

катаптры́чны

(гр. katoptrikos = адбіты ў люстэрку);

к. тэлескоп — адлюстравальны тэлескоп, у якім замест лінз выкарыстоўваюцца металічныя люстэркі.

катапу́льта

(лац. catapulta, ад гр. katapultes)

1) тое, што і баліста 1;

2) механізм для ўзлёту самалётаў з палубы авіяносца і іншых невялікіх пляцовак;

3) прыстасаванне для аўтаматычнага выкідвання з лятальнага апарата лётчыка з далейшым спускам на парашуце.

ка́тар

(польск. katar, ад гр. katarrhoos = сцяканне)

запаленне слізістай абалонкі якога-н. органа (напр. к. дыхальных шляхоў).