Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

катарабіёнты

(ад гр. katharos = чысты + біёнты)

жывёльныя арганізмы, якія жывуць у чыстых халодных водах з вялікай колькасцю растворанага кіслароду.

катара́кт

(гр. katarrhaktes = вадаспад)

1) вадаспад вялікай шырыні пры невялікай вышыні падзення;

2) прыстасаванне для гашэння ваганняў і аслаблення ўдараў, якія ўзнікаюць у машынах, вагонах і інш.

катара́кта

(гр. katarrhaktes = вадаспад)

памутненне крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку.

катара́льны

(фр. catarrhal, ад гр. katarrhoos = сцяканне)

які мае адносіны да катару, звязаны з катарам (напр. к. кашаль).

катара́нтус

(н.-лац. catharanthus, ад гр. catharos = чысты + anthos = кветка)

вечназялёная паўкустовая расліна сям. кутравых, пашыраная ў тропіках; лекавая.

ка́тарга

(гр. katergon = галера)

1) від пакарання за крымінальнае злачынства або палітычную дзейнасць — зняволенне з цяжкай прымусовай працай, а таксама месца такой працы;

2) перан. цяжкая праца, невыноснае жыццё.

катаро́бы

(ад гр. katharos = чысты + bius, biontos = які жыве)

тое, што і катарабіёнты.

ка́тарсіс

(гр. katharsis = ачышчэнне)

1) паняцце антычнай эстэтыкі, ачышчэнне эмоцый мастацтвам;

2) адзін з метадаў псіхатэрапіі ў псіхааналізе З. Фрэйда.

ката́ры

(гр. kataros = чысты)

паслядоўнікі пашыранай у Зах. Еўропе 11—13 ст. ерасі, якія прапаведавалі аскетызм, не прызнавалі царкоўнай іерархіі, выступалі супраць феадальнага прыгнёту.

катаско́піум

(н.-лац. catoscopium)

лістасцябловы мох сям. катаскопіевых, які трапляецца на нізінных балотах.