карэспандэ́нт
(с.-лац. correspondens, -ntis = які адпавядае)
1) супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі;
2) асоба, якая вядзе з кім-н. перапіску;
3) асоба або ўстанова (фірма, банк), якая выконвае фінансавыя, камерцыйныя даручэнні для другой асобы або ўстановы (за кошт апошніх).
карэспандэ́нцыя
(с.-лац. correspondentia)
1) паведамленне, допіс, дасланыя ў газету, часопіс;
2) пісьмы, паштова-тэлеграфныя адпраўленні;
3) перапіска паміж асобамі, установамі.
карэ́та
(польск. kareta, ад іт. carretta)
закрыты чатырохколы чатырохколавы конны экіпаж на рысорах.
карэ́тка
(ад іт. carretta = каляска)
рухомая частка некаторых механізмаў, машын, апаратаў (напр. к. пішучай машынкі).
карэ́тта
(н.-лац. caretta)
паўзун атрада марскіх чарапах, які водзіцца ў тропіках і субтропіках.
карэхідо́р
(ісп. corregidor, ад corregir = выпраўляць)
каралеўскі чыноўнік у Іспаніі часоў феадалізму, які выконваў функцыі адміністратара і суддзі ў гарадах і правінцыях.
ка́са
(іт. cassa)
1) установа або аддзяленне ва ўстанове, на прадпрыемстве для прыёму і выдачы грошай (напр. ашчадная к., білетная к.);
2) скрынка, шафа для захоўвання грошай;
3) наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі;
4) раздзеленая на ячэйкі скрынка са шрыфтам для набору.
касава́ць
(польск. kasować, ад лац. cassare)
1) закрэсліваць, выкрэсліваць што-н.;
2) перан. адмяняць што-н. (напр. к. кантракт).
каса́ндра
(гр. Kassandra = імя прарочыцы, дачкі траянскага цара Прыяма ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)
вечназялёная кустовая расліна сям. верасовых, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі; балотны верас.
каса́цыя
(с.-лац. cassatio = адмена, знішчэнне)
1) заява, хадайніцтва аб пераглядзе прыгавору, а таксама перагляд, адмена вышэйшай судовай інстанцыяй прыгавору ніжэйшай (параўн. апеляцыя 1);
2) прызнанне выбараў несапраўднымі і адмена іх.