Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карэкты́ў

(фр. correctif, ад лац. correctus = папраўлены)

частковае змяненне чаго-н., папраўка (напр. унесці карэктывы ў план).

карэкці́раваць

(рус. корректнровать, ад лац. correctus = папраўлены)

1) уносіць папраўкі ў што-н. (напр. к. стральбу);

2) выпраўляць памылкі ў друкарскім наборы (карэктуры).

карэ́кцыя

(лац. correctio)

выпраўленне, частковае змяненне чаго-н. (напр. к. зроку).

карэло́метр

[ад карэл(яцыя) + -метр]

прыбор для вымярэння (вылічэння) карэляцыйных функцый выпадковых працэсаў.

карэля́т

(ад лац. con- = разам + relatus = аднесены)

адзін з суадносных, узаемна звязаных паміж сабой членаў карэляцыі.

карэля́тар

(ад с.-лац. correlatio = карэляцыя)

прыбор для аўтаматычнага вылічэння ўзаемнай сувязі незалежных працэсаў.

карэляты́ўны

(н.-лац. correlativus)

які знаходзіцца ў карэляцыі з чым-н., суадносны (напр. к-ыя пары слоў).

карэля́цыя

(с.-лац. correlatio)

узаемная сувязь, суадноснасць прадметаў, паняццяў або з’яў.

карэо́псіс

(н.-лац. coreopsis, ад гр. kore = зрэнка + opsis = выгляд)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі, цёмна-пурпуровымі або карычневымі кветкамі ў кошыках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

карэспандава́ць

(польск. korespondować, ад с.-лац. correspondere = адпавядаць)

1) адпавядаць чаму-н., суадносіцца з чым-н.;

2) перапісвацца з кім-н.