Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кардыясігналіза́тар

(ад кардыя- + сігнал)

прыбор, пры дапамозе якога прасочваюць на экране асцылографа змены электракардыяграмы хворага чалавека.

кардыясклеро́з

(ад кардыя + склероз)

захворванне, звязанае з разрастаннем у міякардзе злучальнай тканкі.

кардыяско́п

(ад кардыя- + -скоп)

прыбор для візуальнага назірання за дзейнасцю сэрца.

кардыяспа́зма

(ад гр. kardia = уваход у страўнік + спазма)

стойкае функцыянальнае парушэнне праходнасці ніжняга аддзела стрававода.

кардыятахо́метр

(ад кардыя- + тахаметр)

прыбор для вымярэння частаты пульсавання і работы сэрца.

кардыяфо́бія

(ад кардыя- + -фобія)

назойлівы страх хваробы сэрца.

кардыяхіру́рг

(ад кардыя- + хірург)

спецыяліст у галіне кардыяхірургіі.

кардыяхірургі́я

(ад кардыя + хірургія)

лячэнне сэрца пры дапамозе хірургічных аперацый.

кардыяцыкло́граф

(ад кардыя- + цыкл + -граф)

прыбор для кардыялагічнага абследавання хворых.

кардэбале́т

(ад фр. corps de ballet)

калектыў артыстаў балета, які выконвае групавыя танцы.