Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́рлінг

(ням. Karling)

горная вяршыня пірамідальнай, пераважна трохграннай формы.

карлі́сты

(ісп. carlista, ад Carlos = Карлас)

прадстаўнікі клерыкальна-абсалютысцкай плыні ў Іспаніі пач. 19 ст., прыхільнікі прэтэндэнта на іспанскі трон дона Карласа Старшага.

ка́рма

(санскр. karma)

адно з асноўных паняццяў індыйскай рэлігіі і філасофіі, якое абазначае суму ўчынкаў усякай жывой істоты, што вызначае характар яе новага нараджэння, пераўвасаблення.

кармазі́н

(польск. karmazyn < іт. carmesino, ад перс. kermez = барвовы)

сукно цёмна-чырвонага колеру, якое мела пашырэнне ў даўняй Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім.

карманьёла

(фр. carmagnole, ад Carmagnole = назва італьянскага горада)

1) французская народная песня-танец;

2) французская рэвалюцыйная песня, складзеная народам у Парыжы ў 1792 г. у сувязі з падзеннем каралеўскай улады;

3) куртка з вузкімі фалдамі, якую насілі якабінцы.

кармафі́ты

(ад гр. kormos = пень + -фіты)

расліны, якія маюць сцябло і лісты (большасць імхоў, папаратнікавыя і насенныя расліны); параўн. талафіты.

кармелі́ты

(лац. carmeliti, ад Carmel = назва гары ў Палесціне)

члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 12 ст. ў Палесціне.

кармі́н

(фр. carmin, ад ар. kirmiz = барвовы + лац. minium = кінавар)

ярка-чырвоная фарба, якая здабываецца з насякомага кашанілі.

карнава́л

(фр. carnaval, ад іт. camevale)

масавае народнае гулянне з вулічнымі шэсцямі, тэатралізаванымі гульнямі, танцамі, маскарадамі (напр. навагодні к.).

карназа́ўры

(ад лац. caro, carnis = мяса + -заўр)

драпежныя дыназаўры з моцнымі кінжалападобнымі зубамі, якія жылі ў мезазоі.