Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кардэга́рдыя

(фр. coips de garde)

тое, што і гаўптвахта 2.

кардэлье́ры

(фр. cordeliers)

1) адгалінаванне каталіцкага манаскага ордэна францысканцаў;

2) члены аднаго з палітычных клубаў часоў Французскай рэвалюцыі 1789—1799 гг., якія збіраліся ў будынку колішняга манастыра францысканцаў-кардэльераў у Парыжы.

кардэналі́ды

(ад гр. cardia = сэрца + эналіды)

група кардыятанічных стэроідных гліказідаў, якія змяшчаюць пяцічленнае лактоннае кольца з адной двайной сувяззю.

кар’е́р1

(фр. carrière, ад іт. camere = бег)

самы хуткі бег каня, паскораны галоп;

з месца ў к. — адразу, без замаруджання, без падрыхтоўкі.

кар’е́р2

(фр. carrière = каменяломня)

месца адкрытай распрацоўкі карысных выкапняў, пяску, гліны і інш.

кар’е́ра

(іт. carriera = бег, жыццёвы шлях)

1) паспяховае прасоўванне наперад у службовай, навуковай або якой-н. іншай дзейнасці;

2) род заняткаў, прафесія (напр. ваенная к.).

кар’еры́зм

(ад кар’ера)

імкненне дасягнуць асабістага поспеху, дабрабыту, выкарыстоўваючы ў карыслівых мэтах грамадскую справу.

кар’еры́ст

(ад кар’ерызм)

чалавек, які думае пра асабісты поспех, жадае стварыць сабе кар’еру, не зважаючы на інтарэсы іншых.

карка́с

(фр. carcasse = шкілет)

1) касцяк якога-н. збудавання, канструкцыі, які складаецца з асобных змацаваных паміж сабой элементаў (напр. к. карабля);

2) дрэва сям. ільмавых, пашыранае на Каўказе, у Крыме і Сярэд. Азіі; цвёрдая драўніна гэтага дрэва ідзе на выраб духавых інструментаў; каменнае дрэва.

ка́рлік

(польск. karlik, ад ням. Kerl = хлопец)

чалавек ненармальна малога росту;

2) перан. што-н. вельмі малога памеру (напр. дрэва-к.).