Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кардыёграф

(ад кардыё- + -граф)

прыбор для рэгістрацыі работы сэрца.

кардыёіда

(ад кардыё- + eidos = выгляд)

мат. крывая, апісаная пунктам акружнасці, якая са знешняга боку дакранаецца да нерухомай акружнасці, калі дыяметры абедзвюх акружнасцей роўныя (па форме нагадвае контур сэрца).

кардыёлаг

(ад кардыё- + -лаг)

спецыяліст па кардыялогіі.

кардылье́ра

(ісп. cordillera = хрыбет, горны ланцуг)

выцягнутая ў адным напрамку горная краіна, якая складаецца з хрыбтоў, размешчаных адзін за другім або кулісападобна.

кардына́л

(польск. kardynał, ад лац. cardinalis = галоўны)

1) вышэйшы пасля рымскага папы духоўны сан у каталіцкай царкве;

2) пеўчая птушка сям. аўсянкавых з ярка-чырвоным пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы;

3) рыба сям. карпавых, якая водзіцца на поўдні Кітая; на Беларусі вядома як акварыумная.

кардына́льны

(лац. cardinalis = галоўны)

самы важны, асноўны, істотны (напр. к-ыя змены);

к. лік — матэматычны эквівалент паняцця колькасці (параўн. ардынальны).

карды́т1

(ад гр. kardia = сэрца)

агульная назва сардэчных хвароб.

карды́т2

(англ. cordite)

порах на аснове нітрацэлюлозы, выкарыстоўваецца для вырабу боепрыпасаў.

кардыя-, кардыё-, -кардыя

(гр. kardia = сэрца)

першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «сэрца».

кардыягра́ма

(ад кардыя- + -грама)

графічны паказ (крывая) на паперы работы сэрца, зарэгістраваны кардыёграфам.