Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кардаміно́псіс

(н.-лац. cardaminopsis)

травяністая расліна сям. крыжакветных з апушаным лісцем і белаватымі або светла-ліловымі кветкамі; расце на сухіх схілах, пустках, у хваёвых лясах і інш.

кардамо́н

(гр. kardamomon)

травяністая расліна сям. імбірных, пашыраная ў тропіках, а таксама насенне гэтай расліны, якое ўжываюць як вострую прыправу.

карда́н

[іт. cardano, ад G. Cardano = прозвішча іт. матэматыка (1501—1576)]

1) прыстасаванне для захавання нязменным становішча якога-н. падвешанага цела пры хістанні апор;

2) механізм, які забяспечвае павароты двух валоў пад зменным вуглом (у аўтамабілях, трактарах і інш.).

кардана́ж

(фр. cartonnage)

невялікія вырабы з кардону і паперы (каробкі, футляры, цацкі і інш.).

карда́рыя

(н.-лац. cardaria)

травяністая расліна сям. крыжакветных з дробнымі белымі пахучымі кветкамі ў густых шчытках на верхавінцы сцябла, пашыраная ў Міжземнамор’і і Сярэд. Азіі; на Беларусі заносная.

кардо́н1

(фр. carton, ад іт. cartone)

спецыяльная тоўстая цвёрдая папера (напр. паліграфічны к., абутковы к.).

кардо́н2

(фр. cordon)

1) дзяржаўная граніца;

2) пагранічны або загараджальны атрад, а таксама месца яго знаходжання;

3) пост аховы лесу, запаведніка (лясны к.).

кардулегастэры́ды

(н.-лац. cordulegasteridae)

сямейства насякомых атрада стракоз; жывуць каля берагоў рэк і ручаёў.

кардыеры́т

[ад фр. P. Cordier = прозвішча фр. геолага (1777—1861)]

мінерал класа сілікатаў, бясколерны або сіняга колеру, каштоўны камень.

кардыё-

гл. кардыя-.