Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карбана́д

(фр. carbonnade < іт. carbonata, ад лац. carbo = вугаль)

філе маладой свініны, запечанае з часнаком і мускатным арэхам.

карбана́да

(ісп. carbonado = абвуглены, ад лац. carbo = вугаль)

тонказярністая, часам порыстая разнавіднасць алмазу, шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы.

карбана́рый

(іт. carbonaro = літар. вугальшчык, ад лац. carbo = вугаль)

член тайнай палітычнай арганізацыі, заснаванай у Італіі ў пачатку 19 ст. для барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту, за ўз’яднанне Італіі.

карбана́ты

(фр. carbonate, ад лац. carbo, -onis = вугаль)

1) солі вугальнай кіслаты (напр. сода, паташ);

2) мінералы, якія з’яўляюцца вуглякіслымі солямі розных металаў (напр. кальцыт, даламіт).

карбанатыза́цыя

(ад карбанаты)

працэс змены горных парод, які выклікае ўтварэнне карбанатаў кальцыю, магнію, жалеза і іншых металаў.

карбанаты́ты

(ад карбанаты)

горныя пароды, што складаюцца пераважна з карбанатаў.

карбаніза́цыя

(ад лац. carbo, -onis = вугаль)

насычэнне якога-н. раствору вуглякіслым газам (напр. к. піва).

карбані́л

(ад лац. carbo, -onis = вугаль)

злучэнне металу з вокісам вугляроду, атрутнае рэчыва.

карбані́лавы

(ад лац. carbo, -onis = вугаль)

які належыць да вугляроду;

к-ая група — двухвалентная група, якая складаецца з аднаго атама вугляроду і аднаго атама кіслароду і з’яўляецца састаўной часткай альдэгідаў і кетонаў.

карбані́т

(ад лац. carbo, -onis = вугаль)

выбуховае рэчыва, якое складаецца з нітрагліцэрыны, аржаной мукі і салетры, слабы дынаміт.