Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каранарасклеро́з

(ад каранара- + склероз)

паражэнне артэрый сэрца, выкліканае часцей за ўсё атэрасклерозам.

каранараспа́зма

(ад каранара- + спазма)

часовае звужэнне вянечных артэрый сэрца.

каранаратрамбо́з

(ад каранара- + трамбоз)

сардэчна-сасудзістае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем інфаркту ў мышцы сэрца ў выніку парушэння каранарнага кровазвароту; інфаркт міякарда.

карана́рны

(лац. coronarius = вянечны);

анат. к-ыя сасуды — вянечныя сасуды сэрца.

каранары́т

(ад лац. coronarius = вянечны)

запаленне вянечных артэрый сэрца пры калагенозах і некаторых іншых хваробах.

карана́цыя

(польск. koronacja, ад лац. coronatio)

урачыстая цырымонія ўскладання кароны на манарха, які ўступіў на трон.

каранда́ш

(рус. карандаш, ад цюрк. kara = чорны + tas = камень)

прылада для пісьма, чарчэння, малявання ў выглядзе тонкай палачкі з графітавым або іншым сардэчнікам.

карано́граф

(ад карона + -граф)

тэлескоп для фатаграфавання сонечнай кароны.

каранці́н

(фр. quarantaine)

1) часовая ізаляцыя хворых і асоб, якія мелі з імі зносіны, каб папярэдзіць распаўсюджанне інфекцыі; а таксама сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на яе ліквідацыю;

2) санітарны пункт для агляду людзей, і грузаў, што прыбылі з мясцовасці, дзе ёсць эпідэмія.

карапа́кс

(фр. carapace, ад ісп. karapacho)

выпуклы верх, шчыт панцыра чарапах.