Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кара́куль

(цюрк. karakul, ад узб. Karakul = назва аазіса ва Узбекістане)

каштоўнае футра з кучаравай шэрсцю, вырабленае са шкурак ягнят асобай пароды авечак.

караку́рт

(цюрк. karakurt)

ядавіты павук, пашыраны ў Паўн. Афрыцы, Паўд. Еўропе і Сярэд. Азіі.

кара́л

(лац. corallium, ад гр. karallion)

1) марская жывёла (паліп 1), якая жыве нерухомымі калоніямі на скалах;

2) чырвоны, ружовы або белы камень з вапнавага адкладання гэтай жывёлы.

кара́лі

(польск. korale < лац. corallium, ад гр. korallion)

пацеркі з каралавых або іншых камянёў.

карамбалі́на

(ад фр. carambole = карамболь)

1) більярдная гульня ў пяць шароў;

2) жоўты шар у більярднай гульні.

карамбо́ль

(фр. carambole)

1) більярдная гульня ў тры шары;

2) рыкашэтны ўдар більярднага шара, які адскочыў ад другога шара, па трэцяму;

3) чырвоны шар у більярднай гульні.

караме́ль

(фр. caramel)

сорт цвёрдых цукерак, ледзянцовых ці з начынкай, прыгатаваных з цукру і патакі.

Кара́н

(тур. koran, ад ар. qur’ān = чытанне, кніга)

свяшчэнная кніга ісламу, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні мусульманскай рэлігіі.

каранава́ць

(польск. koronować, ад лац. coronare)

праводзіць цырымонію каранацыі.

каранара-

(лац. coronarius = вяночны)

першая састаўная частка складаных слоў, што выражае паняцце «які мае адносіны да вянечных артэрый сэрца».