Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кара́т

(іт. carato, ад ар. kirāt)

мера вагі каштоўных камянёў, роўная 0,2 г.

карата́ж

(фр. carottage)

геафізічнае даследаванне буравых свідравін з мэтай выяўлення карысных выкапняў і вывучэння геалагічнай будовы мясцовасці.

каратэ́

(яп. karate = літар. голымі рукамі)

1) японская сістэма самаабароны без зброі;

2) від спартыўнай барацьбы, які выкарыстоўвае прыёмы гэтай сістэмы.

каратэ́ль

(ад лац. carota = морква)

сорт скараспелай морквы з кароткім акруглым коранем.

караці́н

(рус. каротин, ад лац. carota = морква)

жоўта-аранжавы пігмент з групы караціноідаў, які знаходзіцца ў моркве, гарбузах, яечным жаўтку і інш. і служыць для ўтварэння вітаміну А.

караціно́іды

(ад карацін + -оід)

прыродныя фарбавальныя рэчывы (пігменты), якія ёсць у тканках вышэйшых раслін, водарасцях, грыбах, бактэрыях і прымаюць удзел у фотасінтэзе; да іх належаць карацін і ксантафіл.

карба-

(лац. carbo = вугаль)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «злучэнне вугляроду».

карбаангідра́за

(ад карба- + ангідрыд)

фермент, які паскарае ў арганізмах расшчапленне вугальнай кіслаты на ваду і вуглякіслы газ.

карбава́ць

(польск. karbować, ад с.-в.-ням. kërbe = зарубка)

1) рабіць на чым-н. зарубкі (напр. к. бярвенні);

2) рабіць складкі, гафрыраваць (напр. к. паперу).

карбагемаглабі́н

(ад карба + гемагчабін)

нястойкае злучэнне гемаглабіну з вуглякіслым газам у крыві; пераносіць вугальную кіслату, што ўтвараецца ў арганізме, да лёгкіх.