Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карбаге́н

[ад карба- + аксі(ген)]

сумесь вуглякіслага газу з кіслародам; выкарыстоўваецца для ўдыхання пры атручванні як сродак, які ўзмацняе вентыляцыю лёгкіх.

карбазо́л

[ад карба- + аз(от) + -ол]

арганічнае злучэнне, якое ўключае азот, змяшчаецца ў каменнавугальнай смале; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў.

карбаксігемаглабі́н

[ад карба- + аксі(ген) + гемаглабін]

маластойкае злучэнне гемаглабіну крыві з чадным газам, не здольнае далучаць кісларод і пераносіць яго ад лёгкіх да тканак, у выніку чаго чалавек атручваецца.

карбаксі́л

[ад карба- + аксі(ген)]

аднавалентная група атамаў, характэрная для карбонавых кіслот, напр. воцатнай.

карбаксілія́зы

[ад карба + аксі(ген) + ліязы]

тое, што і дэкарбаксілазы.

карбаксіпептыда́зы

[ад карба- + аксі(ген) + пептыдазы]

група ферментаў, якая абумоўлівае ступеньчаты гідроліз бялкоў і поліпептыдаў.

карбале́н

(ад лац. carbo = вугаль)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як сродак, які садзейнічае адсорбцыі, пры метэарызме і дыспепсіі.

карбаліне́ум

(ад карба- + лац. oleum = алей)

прэпарат, створаны на аснове сланцавай, тарфянай або каменнавугальнай смалы, які выкарыстоўваецца ў выглядзе воднай эмульсіі для барацьбы са шкоднікамі садовых культур.

карбалі́т

(ад карба- + -літ)

пластмаса, якая атрымліваецца з фармаліну і карболавай кіслаты; выкарыстоўваецца для вырабу электраізалятараў, гузікаў і інш.

карбамі́д

(ад карба- + амід)

азоцістае арганічнае рэчыва, якое атрымліваюць з двухвокісу вугляроду і аміяку; выкарыстоўваецца для вырабу смол, лекавых прэпаратаў і штучных угнаенняў; мачавіна.