Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карбюрава́ць

(фр. carburer)

праводзіць карбюрацыю.

карбюра́тар

(фр. carburateur)

1) прыбор у рухавіку ўнутранага згарання для ўтварэння гаручай сумесі;

2) тое, што і карбюрызатар.

карбюра́цыя

(фр. carburation)

прыгатаванне гаручай сумесі з вадкага паліва і паветра ў карбюратары.

карбюрыза́тар

(ад лац. carbo = вугаль + urare = паліць)

матэрыял, які служыць для цэментавання (узбагачэння вугляродам) паверхні вырабаў са сталі.

карвала́нт

(фр. corps volant = лятучы корпус)

гіст. рухомае вайсковае злучэнне з конніцы, пяхоты, якая перавозілася на конях, і лёгкай артылерыі для нападу на варожыя тылы і камунікацыі.

карве́т

(фр. corvette)

1) ваеннае судна ў парусным флоце 18—19 ст., прызначанае для разведкі;

2) ахоўнае і разведвальнае судна ў англійскім і амерыканскім флотах у час 2-й сусветнай вайны.

ка́рга

(ісп. cargo = цяжар, пагрузка)

1) назва карабельнага грузу пры знешнегандлёвых аперацыях;

2) страхаванне грузаў, якія транспартуюцца на суднах.

ка́рда

(фр. carde = воўначасалка)

скураная або з прагумаванай тканіны паласа, усаджаная стальнымі іголкамі для машыннага часання воўны, бавоўны, лёну або для ўтварэння ворсу.

кардадро́м

(ад корда- + -дром)

пляцоўка для правядзення спаборніцтваў і выпрабаванняў авіямадэляў пры дапамозе корды.

кардаі́ты

(н.-лац. cordaitales, ад Corda = прозвішча аўстр. батаніка)

вымерлыя дрэвавыя голанасенныя расліны з тоўстым ствалом і ланцэтападобным лісцем, якія існавалі ў палеазоі.