Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капшу́к

(тур. kapčuk)

мяшочак для тытуню, які зацягваецца шнурком.

капэ́ла

(польск. kapela, ад с.лац. capella = капліца)

1) хор, а таксама ансамбль, інструментальны ці змешаны (са спевакоў і музыкантаў);

2) хор пеўчых;

3) каталіцкая ці англіканская капліца ў выглядзе асобнага збудавання, прыбудоўкі да касцёла або ў самім касцёле.

капюшо́н

(фр. capuchon)

адкідны галаўны ўбор, прымацаваны да каўняра верхняга адзення.

капялю́ш

(польск. kapelusz, ад с.-лац. cappellus)

галаўны ўбор з палямі і высокім верхам.

кар

(ням. Kar)

чашападобнае паглыбленне каля вяршыні гары, што ўтвараецца пад уплывам марознага выветрывання.

карабі́н

(фр. carabine)

1) баявая вінтоўка з кароткім ствалом;

2) паляўнічая вінтоўка, з якой палююць на буйнога звера;

3) спружыновая зашчапка ў ланцужках, лейцах і інш.

карабіне́р

(фр. carabinier, іт. carabiniere)

1) салдат, узброены карабінам 1, у арміях Зах. Еўропы ў 17—19 ст.;

2) жандар у Італіі.

карава́н

(кр.-тат., тур. karwan, ад перс. kärvān)

1) група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы, людзей у пустынях, стэпах (напр. к. вярблюдаў);

2) перан. доўгая чарада аднародных істот, прадметаў, якія рухаюцца ў адным напрамку (напр. к. воблакаў);

3) група суднаў, якія ідуць адно за другім або выконваюць агульную задачу.

карава́нінг

(англ. caravaning, ад caravan = прычэп, фургон)

перасоўны будыначак для аўтатурыстаў.

карава́н-сара́й

(ад перс. kärvān = караван + särai = палац)

пастаялы заезны і гандлёвы двор для караванаў у краінах Усходу.