Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капо́т1

(фр. capot)

адкідная металічная накрыўка для аховы розных механізмаў ад пылу, вільгаці (напр. к. аўтамабіля).

капо́т2

(польск. kapota, ад фр. capote)

жаночае хатняе адзенне прасторнага пакрою.

капра́л

(фр. caporal, ад іт. caporale)

воінскае званне малодшага каманднага саставу ў арміях некаторых краін.

капралакта́м

[ад капро(н) + лац. lac, lactis = малако + ам(іны)]

арганічнае азотазмяшчальнае злучэнне гетэрацыклічнага рада; цвёрды крышталічны прадукт, служыць сыравінай для вытворчасці капрону.

капралі́т

(ад гр. kopros = кал + -літ)

акамянелы памёт выкапнёвых пазваночных.

капраста́з

(ад гр. kopros = кал + -стаз)

затрымка калавых мас у кішэчніку.

капрафа́гі

(ад гр. kopros = кал + фагі)

арганізмы, якія харчуюцца экскрэментамі (напр. жук-гнаявік, лічынкі некаторых насякомых).

капрафі́лы

(ад гр. kopros = кал + -філ)

грыбы, якія развіваюцца на гною.

капро́н

(рус. капрон, ад лац. capra = каза)

штучнае валакно высокай трываласці з сінтэтычнай поліаміднай смалы, а таксама тканіна з гэтага валакна.

капрыёль

(іт. capriole)

скачок манежнага каня на месцы.