Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ферамо́ны

(ад гр. phero = нясу + hormao = прыводжу ў рух)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюцца жывёламі ў навакольнае асяроддзе і з’яўляюцца нюхальнымі сігналамі для іншых асобін таго ж віду.

ферані́кель

(ад фера- + нікель)

сплаў жалеза з нікелем, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) спецыяльных сталей.

фераніо́бій

(ад фера- + ніобій)

сплаў жалеза з ніобіем, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) нержавеючых, гарачаўстойлівых сталей.

феранье́рка

(фр. ferroniere)

жаночае ўпрыгожанне з каштоўнымі камянямі, якое надзяваецца на лоб.

ферасілі́цый

(ад фера- + сіліцый)

сплаў жалеза з крэмніем, які выкарыстоўваецца для выдалення са сталі кіслароду і ўзбагачэння яе крэмніем.

фера́ты

(ад лац. ferrum = жалеза)

солі не выдзеленай у свабодным стане жалезнай кіслаты.

фераты́пія

(ад фера- + -тыпія)

спосаб утварэння фатаграфічных адбіткаў на метале (брошцы, медальёне і інш.).

фератыта́н

(ад фера- + тытан)

сплаў жалеза з тытанам, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) спецыяльных сталей, для выдалення са сталі кіслароду і азоту.

ферафо́сфар

(ад фера- + фосфар)

сплаў жалеза з фосфарам, які выкарыстоўваецца як дамешак пры легіраванні (гл. легіраваць) сталі і чыгуну.

ферахро́м

(ад фера- + хром)

сплаў жалеза з хромам, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) высокаякаснай сталі і гарачаўстойлівых сплаваў.