Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыхабла́сты

(ад гр. thriks, -ichos = волас + -бласты)

клеткі эпідэрмісу кораня, з якіх утвараюцца каранёвыя валаскі.

трыхагло́с

(н.-лац. trichoglossum)

сумчаты грыб сям. геаглосавых, які трапляецца на балотах і забалочаных лугах.

трыхагра́ма

(ад гр. thriks, -ichos = волас + -грама)

насякомае сям. трыхаграматыдаў паразіт (яйцаед) іншых насякомых; выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.

трыхаграматы́ды

(н.-лац. trichogrammatidae)

сямейства насякомых надсямейства хальцыдаў, паразіты (яйцаеды) многіх насякомых і павукоў; выкарыстоўваюцца ў біялагічнай барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.

трыхадзі́на

(н.-лац. trichodina)

прасцейшае атрада кругараснічных інфузорый; пашырана ў прэсных і марскіх вадаёмах; паразітуе на скуры, плаўніках і жабрах рыб.

трыхадзіно́зы

(ад трыхадзіна)

інвазійныя хваробы рыб, якія выклікаюцца трыхадзінамі.

трыхадэ́рма

(н.-лац. trichoderma)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на багатай арганічнымі рэшткамі глебе.

трыхакале́я

(н.-лац. trichocolea)

пячоначны мох сям. трыхакалеевых, які трапляецца на глебе ў сырых і забалочаных яловых лясах.

трыхакла́дыя

(н.-лац. trichocladia)

сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на раслінах сям. бабовых.

трыхало́ма

(н.-лац. tricholoma)

шапкавы базідыяльны грыб з групы гіменаміцэтаў, які расце на пнях, глебе ў лясах.