Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галакто́метр

(ад гр. gala, galaktos = малако + -метр)

тое, што і лактометр.

гала́ктыка

(гр. galaktikos = малочны)

зорная сістэма;

наша г. — зорная сістэма, у якую ўваходзіць Сонца.

галалі́т

(ад гр. gala = малако + -літ)

пластмаса з сумесі казеіну, мачавіны і пластыфікатару, апрацаванай фармалінам; выкарыстоўваецца для вырабу гузікаў, грабянёў і інш.

галама́нія

(ад лац. Gallus = гал + -манія)

цяга да ўсяго французскага.

галамо́рфны

(ад гр. holos = увесь + -морфны)

г-ая функцыяфункцыя, якая можа быць прадстаўлена на пэўным участку плоскасці радам ступеней.

галантарэ́я

(фр. galantérie = ветлівасць)

гандлёвая назва дробных прыналежнасцей убору (гальштукі, пальчаткі, стужкі, запінкі, гузікі і інш.).

гала́нтны

(фр. galant)

вельмі ветлівы, далікатны, выхаваны (г. чалавек).

галапе́дыя

(н.-лац. holopedia)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. галапедыевых; трапляецца ў стаячых і павольных водах, радзей у азёрах.

галапелі́ты

(ад гала- + гр. pelos = гліна)

гліністыя і мергелістыя пароды, якія маюць у сабе да 30% растваральных солей (саляная гліна, саляны мергель і інш.) і карбанаты, ангідрыт, палявыя шпаты, кварц і інш.

гала́рктыка

(ад гр. holos = увесь + Арктыка)

адна з фларыстычных і зоагеаграфічных абласцей сушы, якая займае нетрапічную частку Паўн. паўшар’я.