Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бронхаскапі́я

(ад бронхі + -скапія)

метад даследавання трахеі і бронхаў пры дапамозе бранхаскопа.

бронхаэкта́з

(ад бронхі + гр. ektasis = расцяжэнне)

нераўнамернае расшырэнне бронхаў у выніку хранічнага бранхіту, запалення лёгкіх і інш.

бронхаэктазі́я

(ад бронхі + гр. ektasis = расцяжэнне)

хранічнае захворванне, звязанае з расшырэннем бронхаў.

бро́нхі

(гр. bronchos = горла)

адгалінаванні дыхальнага горла ў лёгкіх.

бро́ўнаўскі

[ад англ. R. Brown = прозвішча англ. батаніка (1773—1858)];

б. рух — хаатычны рух дробных часцінак, завіслых у вадкасці ці газе; абумоўлены сутыкненнем часцінак з малекуламі навакольнага асяроддзя.

бро́шка

(фр. broche)

упрыгожанне на шпільцы для прыколвання на жаночай вопратцы.

бру́дэр

(англ. brooder, ад brood = выседжваць куранят)

апарат для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак.

брудэра́цыя

(ад брудэр)

вырошчванне птушынага маладняку ў брудэргаўзе.

брудэрга́ўз

(ад брудэр + англ. house = будынак)

памяшканне для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак.

брудэрша́фт

(ням. Brüderschaft = братэрства);

піць на б. — замацоўваць сяброўства па застольнаму звычаю, паводле якога двое ўдзельнікаў адначасова п’юць свае чаркі, цалуюцца і пераходзяць на «ты».