Са́пка 1 ’матыка’ (Касп., ТС, Клім., Выг.), са́па ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. паўдн. сапа́, са́пка, укр. са́па́, са́пка ’тс’. Праз польск. sapa ’тс’ (Брукнер, 481) з франц. sape ’матыка’, італ. zappa, sapa ’тс’ (гл. Міклашыч, 27; Бернекер, 1, 121). Румынскае пасрэдніцтва (Мацэнаўэр, LF, 19 246; Брукнер, там жа) адхіляецца Фасмерам (3, 558).
Са́пка 2 ’раптам’ (Сл. рэг. лекс.). Да сапці (гл.).
Са́пко ’топка’ (ТС). Да сапці (гл.), параўн. польск. sapy; sapowisko ’балота’. Магчыма, семантычнае запазычанне з польск., таму што дэрываты ад сапці ў беларускай мове са значэннем ’балоцісты’ як быццам бы не адзначаны.
Сапо́ліць ’рагатаць’ (Мат. Гом.). Да сапці, сапець (гл.), відаць, праз прамежкавы назоўнік з суф. ‑оля — *саполя. Да семантыкі параўн. аднакаранёвае рус. дыял. сопе́нить ’моцна крычаць, гарлапаніць; плакаць, галасіць’.
Сапры́чка ’клін у коле пярэдняга навоя ў кроснах’ (Сцяшк., Жд. 1, Мат. Гом., Інстр. 2). Рус. дыял. сапры́ка ’дошчачка з пракручанымі ў ёй дзіркамі, якая належыць да кроснаў’. Звязана з перці, прэ (гл.). Суфіксацыя ‑ык першапачаткова як у nomina agentis (параўн. SP, 1, 95). Параўн. таксама прозвішча Сапры́ка (Бірыла, Бел. антр. 2, 365) і рус. Сапры́кин.
Сапса́н ’драпежная птушка сямейства сакаліных, сапраўдны сокал’ (ТСБМ). З рус. сапса́н ’тс’. У рускай упершыню фіксуецца ў 1866 г. (ССРЛЯ, 13); слова не адзначала ў Даля і Ушакова. Верагодна, з цюркскіх моў.
Сапсе́ць ’састарыцца’ (Нас., Растарг.), ’разбалавацца, дрэнна сябе паводзіць’ (Растарг.). Да псець (гл.); магчыма, з’яўляецца семантычным эквівалентам прымаўкі песі век зжыў (Нас.). З іншай прыстаўкай — запсе́ць ’састарыцца, як сабака’ (Шат., Касп.). Сінанімічна ў другім значэнні да разапсе́ць ’разбалавацца’ (Растарг.). Здзіўляе падабенства харв. дыял. spjèšati ’аслабець’, якое разам са славен. pȇhati ’стаць слабым, стаміцца’ Бязлай (3, 21) збліжае з *pьsъ (гл. пёс).
Сапура́тнік ’свавольнік’ (Сл. рэг. лекс.). З *супаратпік ад супраць з устаўным ‑а‑.
Сапутэ́рня ’мажная жанчына’ (лаг., Сл. ПЗБ). З польск. sempiterna ’зад, ягадзіцы’, якое з школьнага жаргону; паходзіць ад лац. sempiternus ’што ёсць заўсёды’. Аб польск. слове гл. Брукнер, 484.
Сапу́ха ’сажа’ (Сцяшк. МГ), ’засланка’ (Мат. Гом.). Гл. сопуха.