Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

драбнале́ссе Дробны лес; месца, якое парасло маладым лесам (Слаўг., Шчуч.).

дравасе́к

1. Далёкае ад сплаву месца, дзе складаюць ссечаны лес (Віц. Нік. 1895).

2. Лес, прызначаны для высечкі на дровы (Слаўг.).

□ ур. Дравасекі (поле) каля в. Гіжэнка Слаўг.

дравато́нне Дрывотня, траскоўнік; месца, дзе захоўваюць і сякуць дровы (Мсцісл. Юрч.). Тое ж драватоннік, драватонь, драватоня (Мсцісл. Юрч.), дравотня (Жытк., Стол.).

дражні́к Абгароджанае або неабгароджанае месца для жывёлы летам у полі або ў лесе (Кліч.). Тое ж дрыжнік (Бярэз.).

драмну́ха Неўрадлівая, пясчаная глеба (Кар.).

драмня́к Густы лес, драбналессе (ЛіМ, 1967 18/VIII).

дра́ча

1. Мёрзлая, не пакрытая снегам зямля (Мсцісл. Юрч.).

2. Снег на дарозе, змёрзлы пасля адлігі (Мсцісл. Юрч.).