Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

двары́шча

1. Месца, на якім размешчан двор (БРС).

2. Месца паміж гаспадарчымі пабудовамі (Смарг.). Тое ж двор (Слаўг.).

дварэ́ц Двор, памесце (Кобр. пав. Гільт., 65). Тое ж паме́сція, паме́сце, холіварак (Слаўг.).

ур. Дварэцкі паля́дак (луг) каля в. Віравая Слаўг., в. Дварэц Валож.

двор

1. У актах (XVI ст.). Адміністрацыйны цэнтр пэўнай мясцовасці ў дзяржаўных маёнтках (Піч.).

2. Дом, хата (Кузн. Касп., Слаўг., Шчуч.).

3. Месца пад жылым домам і гаспадарчымі пабудовамі разам з пляцоўкай перад домам (БРС).

4. Панская сядзіба, фальварак (БРС).

5. Месца, дзе стаялі пабудовы (Ст.-дар.).

6. Вялікая хата, дзе жыве нераздзеленая сям'я (Слаўг., Шчуч.).

в. Новы Двор Мін., в. Стары Двор Паст., ур. Двор каля в. Малева Нясв.

дво́рышча

1. Месца, дзе стаяў двор (Ветк., Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж дворнішча, дворнічышча (Слаўг.).

2. Папялішча (Бых.).

3. Месца, дзе стаяў панскі дом (Жытк.).

4. Месца каля хаты, паміж с.-г. пабудовамі і хатай (Лёзн., Слаўг., Стол.). Тое ж панадворышча (Нясв.).

5. У актах (да пал. XVI ст.). Адзін двор або некалькі; частка сяла (Ул.-Буд., 4). Тое ж служба, жрэбій (Ул.-Буд., 4).

6. У актах. Вялікі дом.

ур. Дворышча (поле) каля в. Кароцічы Стол., ур. Клімава Дворышча (лог і поле) каля в. Церахоўка Слаўг.