дубінёўка Месца, багатае дубамі (Слаўг.). Тое ж дубіноўка, ду́бна, ду́бня, дубовае, ду́браўка (Слаўг.).
□ ур. Дубінёўка (луг, поле) каля в. Урэчча Слаўг., в. Ду́бна Кліч., ур. Ду́браўка (поле) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Ду́браўка (прырэчны луг) каля в. Беражцы Жытк.
дубня́к Участак лесу, дзе багата расце дубу; малады дубовы зараснік (БРС). Тое ж ду́бнік (Віц. Нік. 1895, Слаўг.), дубні́к (Докш., Жытк., Лёзн., Сал., Слаўг., Ст.-дар., Стол.), дубы́ (Стаўбц.), дубіна́ (Брэст., Гродз. Лемц. Айк., Слаўг.), дубі́на (Валож., Слаўг., Палессе Талст.).
дубро́ва
1. Дубовы лес, гай (БРС). Тое ж дуброўкі, дуброўнае месца (Слаўг.).
2. Лісцёвы лес (Зах. і Усх. Палессе Талст., Ст.-дар.).
3. Змешаны лес (Краснап. Бяльк., Крыч., Сал.).
4. Бярэзнік (Смарг.).
5. Сасоннік, хваёвы лес (Ст.-дар.). Тое ж дуброўка (Краснап. Бяльк.).
6. Трава, якая расце ў лесе або від кармавых траў (Цэнтр. Палессе Талст.).
7. Балота (Уш.).
□ ур. Белая Дуброва (поле) каля в. Прудок Слаўг., ур. Дуброва (хваёвы лес) каля в. Пасека Ст.-дар.
дубро́віца Невялікі дубовы лес; гай (Сал.).
□ ур. Дубровіца (дуброва) каля в. Яскавічы Сал.
дуб'е́
1. Дубовы лес (Стол.). Тое ж ду́б'е (Нас. АУ), дуб'ё (Слаўг.), дуб (Слаўг.).
2. Магутныя, вялікія дубы (Стол.). Тое ж дуб'ё, дубаўі́шча, дубішча (Слаўг.).
□ ур. Дуб Круп., в. Добры Дуб Слаўг.
дукт
1. Мяжа (лац. назва ў старых бел. актах і цяпер у Леп., Уш.).
2. Абвод граніц; гранічная лінія, якую вёў падкаморый на спрэчным месцы і абазначаў капцамі, насечкамі на дрэвах у лесе і па́лямі ў балоцістых месцах (Гарб., Вілен. 1753 АВАК, XII, 48).
ду́ла
1. Багаты рыбай заліў ракі, які злучаецца з ракой або аддзелены ад яе наносным пяском (Смален. Дабр.).
2. Лужына (Сен. Касп.).
дуна́й Агульная назва вялікай ракі ў беларусаў (Рам. Мат., Слаўг.).
□ Задуноўе — частка г. Віцебска за рэчкай Дунайкай (Шэйн БП., 776).
ду́най Назва нязначных рачулак на Случчыне (Мал. 172).
□ ур. Ду́най (поплаў і высахлая рэчка) каля в. Малева Нясв.
дурні́шнік Зараснік дурнічніку Vaccinium uliginosum L. (БРС).