Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

до́ба

1. Выгода — прыгожы ландшафт, добрая зямля, блізка лес, луг, вада (Слаўг.).

2. Пара, час (Слаўг., Стол.).

3. Суткі (Стаўбц., Шчуч.). Тое ж су́дкі (Слаўг.).

дол

1. Паверхня зямлі (БРС).

2. Месца паміж узгоркамі; нізкае поле (Навагр., Пух. Шат., Слуцк. Мал. 172, Стаўбц., Шчуч.).

3. Яма, магіла (БРС).

4. Заліўны луг (Кобр. Гільт. 67). Тое ж дул (Кобр.).

до́ня Невялікая рачулка (Слаўг.).

до́ркі Узараная аблога; поле сярод лесу (Слаўг.). Тое ж драннё (Слаўг.).

ур. Доркі (поле сярод лесу) каля в. Кульшычы Слаўг.

дорф Залежы торфу; балота; поле на асушаным балоце (Слаўг. 1914 ЦДГА БССР, ф. 2084, воп. 1, адз. зах. 393, л. 313).

до́ўбля Узматычанае месца; ляда ці аблога, якая апрацавана ўручную (Слаўг.). Тое ж даўба́нне, даўба́цце, маты́чанне, даўбаннё (Слаўг.).

ур. Вайдоўбля (поле) каля в. Улукі Слаўг., ур. Даўбе́ншчына каля в. Гіжэнка Слаўг.