двары́шча
1. Месца, на якім размешчан двор (БРС).
2. Месца паміж гаспадарчымі пабудовамі (Смарг.). Тое ж двор (Слаўг.).
дварэ́ц Двор, памесце (Кобр. пав. Гільт., 65). Тое ж паме́сція, паме́сце, холіварак (Слаўг.).
□ ур. Дварэцкі паля́дак (луг) каля в. Віравая Слаўг., в. Дварэц Валож.