Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

далаві́на Абложная зямля; аблога 1 (Лях.).

далечыня́ Далёкае месца; даль, адлегласць, аддаленасць (БРС). Тое ж далекіня́, далячы́нь, далякінь, дальката́, далечына́ (Слаўг.), далячына́, далячыня́ (Сміл. Шат., Ст.-дар.).

далі́на

1. Падоўжаная прырэчная ўпадзіна; нізіна (БРС). Тое ж даліна́ (Гом., Кап., Слаўг.).

2. Ніз (Жытк., Палессе Талст.).

3. Нізкае месца на полі, дзе стаіць вада (Стол.), 4. Доўгі сухадольны яр, які выходзіць да ракі (Гродз., Панямонне).

□ ур. Далі́на (луг) каля в. Бабры Лід., ур. Зялёная даліна (яр) Гродз. (Зап., 224).