Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вал

1. Штучны земляны насып у выглядзе вялікага бурта з грэбнем (Пол.), узгорка (Жытк., Тур.).

2. Нагорнуты экскаватарам доўгі грэбень кустоў з карэннем (Сал., Слаўг.).

3. Высокае месца, груд пасярод балота (Глуск. Янк. II).

4. Хваля, вадзяны грэбень, падняты ветрам (Гродз., Жытк., Тал. Мядзв.).

ур. Вал Івана Грознага ў Полацку, ур. Вал (насып) Тур. (Кав. 340), ур. Вал (груд сярод балота) каля в. Клетнае Глуск.

валака́ Зыбкае балоцістае месца (Лельч.).

валато́к Курган, магільны ўзгорак (Барыс. Расія, т. 9, 401).

2. Земляны капец, які некалі служыў арыенцірам, каморніцкім знакам і кіламетравым слупам (Барыс. Расія, т. 9, 401).

валато́ўка

1. Магільны курган бронзавага веку; вялікі прыродны ўзгорак (БРС). Тое ж валотаўка (Віц., Пол., Алякс. 59).

2. Земляны капец, які некалі замяняў кіламетравы слуп (Барыс. Расія, т. 9, 401).

с. Волатава каля Гомеля (Расія, т. 9, 537).

валато́ўкі Могілкі (Сен. Касп.).

в. Валатоўкі Шум., ур. Валатоўкі каля нас. п. Шайцерава Дрыс.

валбу́ка Невялікая няроўнасць на дарозе; кучка цвёрдай зямлі, маленькі ўзгорачак (Ветк., Слаўг.).

валбу́чча

1. Замерзлыя купіны, вялікія кавалкі мёрзлай зямлі на гразкай дарозе (Слаўг.).

2. Нараст клубам на дрэве (Слаўг.).

валва́ Хваля, вадзяны грэбень, падняты ветрам (Ашм. і Лідск. пав., Віц., Гродз.).

вале́шнік Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Слуцк.).

валі́на

1. Руіны (Грыг. 1850).

2. Павал, буралом у лесе (Грыг. 1850).