валато́ўка

1. Магільны курган бронзавага веку; вялікі прыродны ўзгорак (БРС). Тое ж валотаўка (Віц., Пол., Алякс. 59).

2. Земляны капец, які некалі замяняў кіламетравы слуп (Барыс. Расія, т. 9, 401).

□ с. Волатава каля Гомеля (Расія, т. 9, 537).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)