Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бярло́га Мядзведжае логава (Бых., Кап., Кобр., Маладз., Слаўг., Смален. Дабр., Смарг., Стаўбц.), воўчае логава (Нар., Рэч.). Тое ж бярлог (Вор., Жытк., Кам., Нясв., Пол., Шчуч.).

бяро́завец Бярозавы гай (Стаўбц. Прышч.).

бярэ́зіна Бярозавы зараснік, лес (Грыг. 1850, Палессе Талст., Слаўг.). Тое ж бяроза (Слаўг.), бярозавік (Віл.), бяроза (Палессе Талст., Слаўг., Слуцк.).

ур. Бярэзіна (балота) Слаўг., р. Бяроза (пр. пр. Дняпра), Бяроза (шлях ад Прапойска да Магілёва), ур. Бяроза (поле) каля в. Зялёная Дуброва Слуцк., ур. Бярозавік (балота) каля в. Засценкі Віл., Бярозаўка (назва вуліцы) у в. Свенск Слаўг., в. Бярозаўка Слаўг., г. Бяроза Брэсц.

бярэ́зна Месца, якое зарасло бярэзнікам (Стол.).

ур. Бярэзна каля в. Аздамічы Стол.

бярэ́знік

1. Бярозавы лес, гай (БРС).

2. Могілкі (Слаўг., Шчуч.). Тое ж духоніна рошча (Магілёў).

ур. Бярэзнік (поле) каля в. Кароцічы Стол., ур. Бярэзнік (лужок з рэдкімі бярозкамі) каля в. Папоўка Слаўг.

бярэ́сцішча Месца ў бярозавым лесе, дзе дралі бяросту на выганку дзёгцю (Крыч.).

ур. Бярэсцішча (узвышша) каля в. Дзягавічы Крыч.