бу́да
1. У актах (1529). Новая сяліба, населены пункт у лесе, жыхары якога займаюцца вырабам дзёгцю, паташу, ардашу, салетры, клёпкі (Люб. 490, Грыг. 1850, Слаўг., Смален. Дабр., Бых. Рам. 1912, 3).
2. Збудаванне, будынак, жыллё, хата (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж буда́н, куре́нь, халу́па, хі́жа (Слаўг.).
3. Хата з дваровымі будынкамі, якая стаіць за паселішчам (Грыг. 1850).
4. Кірмашовая лаўка (Грыг. 1850).
□ ур. Бу́ды (поле, сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар., в. Буда Дубр.
буда́
1. Будка над ямай, дзе ляжыць бульба (Сцяшк.).
2. Салаш; дрэнны жылы будынак (Слаўг.).
будво́рыца Выган за вёскай (Сіроц. Касп.).
будзі́шча Месца, якое занята дваровымі будынкамі (Грыг. 1850).
бу́дка
1. Вартоўня, старожка; двор у лесе, каля вялікай дарогі (Слаўг.).
2. Буда, салаш як часовае збудаванне для жылля (Слаўг.).
3. Будан для сабакі (Грыг. 1850, Слаўг.).
буды́мер Высокае, адкрытае для вятроў месца (Стол.).