Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бе́раг

1. Частка сушы каля вады (паўсям.); круты, высокі бераг (Палессе). Тое ж бэраг (Цэнтр. Палессе Талст.).

2. Паласа лесу каля поля; лясная ўскраіна (Слаўг., Стаўбц.).

3. Ускраіна поля, нізіны, лугу (Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж скрай (Слаўг.).

4. Прыстань (Слаўг.).

ур. Берагі́ (луг на беразе р. Сажа) каля в. Крамянка Слаўг., ур. Бераг (луг) каля в. Віравая Слаўг.

берагаві́на́ Край нізіны, бераг ракі, возера (Слаўг.).

беражні́ца Паласа тонкага лёду ўвосень або вясной уздоўж берага ракі, возера (Навагр., Пол., Слаўг.).

беражня́к Дарога на беразе ракі (Нас.).

бераза́к Зараснік бярэзніку, бярозавы лес (Жытк., Сал., Слаўг., Стол.). Тое ж беразя́к (Слаўг.).

в. Беразакі (Беразякі) Краснап., ур. Еўкавы Беразакі каля в. Яскавічы Сал.

беразня́к Бярозавы лес, гай, зараснік (Докш., Крыч., Нясв., Слаўг., Гом. Грыг. 1850). Тое ж баразня́к (Слаўг.), беразу́га, беразу́ха (Віц. Рам. Мат.), бе́рка (Беш. Касп., Віц. Нік. 1895), берзнячок (Слаўг. Маг. Грыг. 1850), беразя́ка, беразня́ (Слаўг.).

берало́г Бярлога, логава мядзведзя, вожыка (Стол.).

берало́з Ракіта Sálix fragílis L., зараснік «жоўтай лазы» (Стол.).

бе́рва Кладка з бярвенняў ці тоўстых жардзін на гразкім месцы (Жытк., Ст.-дар., Стол.). Тое ж берба (Стаўбц. Прышч.).

ур. Бервы (балота з бярвеннымі кладкамі) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Бервы (балота, поле, лес) каля в. Аздамічы Стол., ур. Бервы (мосцік цераз балота) каля в. Беражцы Жытк., ур. Бервы Стаўбц.