Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

безадшчына У актах (1511). Маёнтак, які застаўся пасля смерці бясспадчыннага ўладальніка (Нас. АУ, Пол.).

бе́заўе Месца, якое зарасло бузіннікам (Грыг. 1850).

бе́здань Глыбокае, багністае месца; бяздонне (БРС).

бе́злюддзе Ненаселенае, глухое, далёкае ад вялікай дарогі месца (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж бе́злюдзь (Слаўг.).

бе́зма Гразкае, непрыкметнае месца, дзе загразае ці топіцца жывёла (Рэч.).

бе́зна

1. Багністае, вадзяное месца, якое зарасло чаротам; дрыгва (Слаўг., Стол.).

2. Невымерная глыбіня, бездань, вір (Слаўг.). Тое ж скро̀зьдо́нная (Слаўг.).

бе́знік Малады бярозавы лес (Грыг. 1850).