Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

заграні́чча Месца, плошча за граніцай, па той бок ад зямельнай мяжы (Слаўг.). Тое ж заграні́чаўе, заграні́чышча (Слаўг.).

загро́б Глыбокая яма ў рацэ, у зямлі; абрыў (Цэнтр. і Усх. Палессе Талст.). Тое ж загробіна (Цэнтр. і Усх. Палессе Талст.).

загуме́нне

1. Месца, луг, поле за гумном, у канцы агародаў (БРС). Тое ж загуме́нье (Жытк., Стол.), загу́менне (Ветк., Лях.), загуме́ннічча, загу́мне́чча, загу́мні́чча (Слаўг.).

2. Месца па другі бок сядзібы, у аддаленасці ад бойкай дарогі, ад вуліцы; глухое месца (Слаўг.). Тое ж загу́менне (Ветк., Лях.).

загу́нчык Невялікі вузкі загон, узараіны з двайной баразной пасярэдзіне, усклад (Ст.-дар.).

задаро́жжа Месца, абшар за дарогай (Слаўг.).

□ ур. Задарожжа (поле) каля в. Віравая Слаўг.

задво́рак Задняя частка двара (Слаўг., Сміл. Шат.), за́дваркі, задворря, задворычча (Слаўг.), задвор'е (Слаўг., Стол.).

задво́рніца Зямля па той бок заезнага двара (Слаўг.).

□ ур. Задворніца (поле) каля в. Васькавічы Слаўг.

за́дма Снежны занос (Слаўг.). Тое ж за́дзьма, заду́ва (Слаўг.).

задубро́ўе Месца за дубровай (Стол.).

□ ур. Задуброўе каля в. Аздамічы Стол.

задубы́ Месца па той бок дубоў, за дубамі (Слаўг.).

□ в. Задубы (1800) каля в. Літвінавічы Гом.