Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зады́ Дальняя, задняя частка поля (Беш. Касп.).

ур. Зады (поле, 1888) каля в. Азёры Чэр. пав. (ЦДГА БССР, ф. 2214, воп. 1, адз. зах. 24, л. 396).

зае́зд Дарога, вельмі вузкі праезд у лесе, паміж пабудовамі, куды можна заехаць толькі заднім ходам або дзе нельга развярнуцца (Слаўг.).

зажо́р Месца на дарозе, якое вясной набракае вадой (Слаўг.).

зажо́ра Прыроднае або выкапанае на балоцістай амшары вадасховішча (Віц. Нік. 1895).

заі́мак Гай; могілкі (Маг.).

за́ймішча

1. Прастора, якую займае вада пры разліве ракі; участак, які займае жняя на полі, касец пры касьбе, жанчына на поліве (Слаўг.). Тое ж заніма́нне, займа́нне, займаннё, постаць (Слаўг.).

2. Месца, прызначанае для раллі, угоддзя (да сярэдз. XVII ст. Нас. АУ).

закабе́нь Месца, выбітае вадой на лузе, якое перашкаджае касьбе (Стол.).

закабо́ўка Загіб ракі, лука (Ветк.). Тое ж заканабоўка (Слаўг.).

ур. Папова Закабоўка (старыца на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.

закаву́лак Невялікі глухі куток, рукаў; вузкая невялікая вуліца з выйсцем у адзін канец (БРС). Тое ж закаву́ліна, заканаву́ліна (Слаўг.), заканаву́лак (Нясв., Слаўг.), закаба́ек (Сен. Касп., Слаўг.), закаба́лак, заканаба́ліна, за́каба́лі́на́ (Слаўг.).

заказні́к Запаведны лес, запаведнік (Шацк. Шат.).