Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

за́гарада

1. Месца летняга стаяння жывёлы (Слаўг.).

2. Загароджанае месца, часцей паміж домам і хлявамі для жывёлы (Азяр. Касп.).

за́гарадзь

1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе, а таксама каля хлява (БРС). Тое ж загарода, зы́гарада (Паст).

2. Загароджанае месца для пашы на выгане або каля гумна (Сміл. Шат.).

3. Наогул усякае абгароджанае месца (Слаўг.).

4. Агароджа (БРС). Тое ж загарода (БРС), зы́гарада (Паст.).

загаро́ддзе

1. Поле, месца за агародамі; глухое месца (Лід., Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж за́гараддзе, заагароднічанне (Слаўг.).

2. Прастора, тэрыторыя за горадам; прыгарад (Драг.). Тое ж загораднічча, загорадзічча (Слаўг.).

ур. Загароддзе (поле за агародамі) каля в. Бабры Лід., ур. Загароддзе — прыгарад Пінска (ЛіМ, 23/1 1968, 4); Загароддзе — назва паўночнай часткі Драгічынскага, Кобрынскага і Іванаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

зага́та

1. Яма або канава, воднае або балоцістае месца, заваленае каменнем і зямлёй; бут (БРС).

2. Прызба (Слуцк.).

загі́б Лука, лукавіна ракі (Слаўг.).

за́гібень Заварот дарогі (Слаўг.).

заго́н

1. Доўгая паласа ворнай зямлі; гоні (Слаўг.).

2. Вузкая палоска; участак зямлі рознай велічыні; некалькі барознаў ворыва, засеву (БРС).

3. Паласа, якую можна ўзараць за дзень (Лёзн.).

4. Высока ўзараная града на астраўках сярод балота (Палессе Серб. 1912).

5. Абгароджанае месца для жывёлы летам (Дубр., Кобр.).

заго́нак Месца для засады паляўнічых (Стол.).

заго́нчык

1. Невялікая палоска поля (Глуск. Янк. II, Стол.).

2. Невялікае адгароджанае месца для жывёлы (Дубр., Кобр.).

заго́р'е

1. Месца каля гары, абшар па той бок гары, узгорка ці ўзвышша (Слаўг.).

2. Перадгор'е, спадзісты схіл гары (Слаўг.). Тое ж загорря, загорычча, папаўзгорря, папаўззагорря, паназагор'е (Слаўг.).

ур. Загор'е (балота) Сал.