Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зако́т Стромкі адхіл, скат берага пад вадой у рацэ ці возеры; глыбокае месца ў рацэ (Пол., Слаўг.).

ур. Закот (невялікая равінка) на заліўным лузе в. Папоўка Слаўг.

зако́та

1. Затока, закрут, лука ракі або ранны заліў (Нас. АУ).

2. Месца на рацэ ці канаве, перагароджанае каламі, паміж якімі пакідаецца прасвет для нерата; ез (Пар.).

3. Нізкі луг, заліты веснавой вадой і аддзелены ад ракі высокім берагам з вузкім праходам, дзе пры спадзе вады робіцца ез для лоўлі рыбы (Ветк., Маг. Дэмб. т. II, 589).

ур. Закота (равінка недалёка ад Сажа) каля в. Дабранка Слаўг.

зако́тчык Мелкая затока (Слаўг.).

за́крут Паварот, выгіб берага ракі (Слаўг.). Тое ж закрутка (Слаўг.).

за́крутка Вір (Слаўг.).

закуба́нь Невялікая затока на рацэ (Краснап. Бяльк.).

заку́зінне Месца за кузняй (Слаўг.). Тое ж заку́зні́чча, закузне́чча (Слаўг.).

закусто́ўе Месца за кустамі, па той бок кустоў (Слаўг., Стаўбц. Прышч.). Тое ж закусточча, заку́сці́шча, заку́стычча, закустэ́ічча, заку́сціння, закустэ́іння, заку́сцічча, закустаўё (Слаўг.).

заку́так

1. Аддаленае ад галоўнай вуліцы месца; глуш (БРС). Тое ж заку́цце (Віц. Касп.).

2. Закавулак; агароджа для жывёлы; хлеў (Лёзн. Касп., Слаўг.). Тое ж за́куць (Слаўг.).

за́лвань Месца, дзе ў раку ўпадае другая рэчка ці ручай (Касц. Бяльк.).